Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 16 Сакавік 2021 09:12

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла інтэлектуальная гульня «Асоба. Грамадства. Дзяржава», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

photo 2021 03 15 16 22 04 2Інтэлектуальнае спаборніцтва 15 сакавіка аб'яднала студэнтаў, выкладчыкаў і прадстаўнікоў рэктарата Купалаўскага ўніверсітэта.

Гульня, якую падрыхтавалі супрацоўнікі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, складалася з трох тураў: «Асацыяцыі», «Пазнавальна-забаўляльны» і «Бліц-гульня». На працягу гадзіны шэсць каманд з натхненнем адгадвалі зашыфраваныя словы і словазлучэнні, разважалі над фактамі з гісторыі права, успаміналі вытрымкі з дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Як адзначыла член журы гульні, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава, удзельнікі і журы конкурсу сапраўды цікава і з карысцю правялі час, і ў будучыні падобныя інтэлектуальныя сустрэчы можна зрабіць пастаяннымі, на зусім розныя тэмы.

Па выніках інтэлектуальнай гульні «Асоба. Грамадства. Дзяржава» пераможцамі стала каманда студэнтаў юрыдычнага факультэта і каманда членаў грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Другое месца падзяліліі каманда рэктарата Купалаўскага ўніверсітэта і каманда студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Трэцяе месца - у каманд студэнтаў педагагічнага і філалагічнага факультэта. Пераможцаў і прызёраў гульні ўзнагародзілі памятнымі падарункамі.