Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Сакавік 2021 13:33

Прадстаўнік ГрДУ імя Янкі Купалы - прызёр Рэспубліканскай універсіяды-2021 па армрэслінгу

armrestlingСтудэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Ілля Ляскоўскі стаў уладальнікам двух трэціх месцаў у рамках фінальных спаборніцтваў.

 

Фінальныя спаборніцтвы па армрэслінгу ў рамках Рэспубліканскай універсіяды-2021 праходзілі ў Мінску з 10 па 12 сакавіка. Па выніках спартыўных спаборніцтваў прадстаўнік Купалаўскага ўніверсітэта - студэнт 4 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Ілля Ляскоўскі - заняў два трэція месцы ў вагавай катэгорыі 100 кг (правая і левая рука).