Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 10 Сакавік 2021 10:33

Завяршаецца прыём заявак на ўдзел у III Рэспубліканскім маладзёжным фестывалі-конкурсе «Медыясфера-2021»

mediasfera 2021Заяўкі ад творчай ініцыятыўнай моладзі аргкамітэт конкурсу прымае да 13 сакавіка.

III Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс «Медыясфера-2021» адбудзецца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 15 па 16 красавіка. Фестываль праводзіць кафедра журналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

У 2021 годзе аргкамітэт фестывалю вызначыў новыя тэматычныя напрамкі, прымеркаваўшы іх да Года народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь. Сярод ключавых тэм фестывальных работ удзельнікаў - моладзевыя разнажанравыя медыяпраекты аб сумеснай працы беларусаў, іх поспехах і дасягненнях, якія спрыяюць развіццю роднай краіны «Усе людзі - галіны аднаго дрэва» і моладзевыя разнажанравыя медыяпраекты пра маладых людзей, якія рэалізуюць свае ініцыятывы - творчыя, валанцёрскія, прадпрымальніцкія, даследчыя - на карысць беларускага грамадства «Мілая молодзь, слаўная моладзь Нашай бязмежнай краіны! Горы і мора можаш ты здолець, Сэрцам расплавіць ільдзіны».

Творчыя работы для ўдзелу ў фестывалі-конкурсе прымаюцца ў шасці намінацыях: «Друкаванае СМІ», «Электроннае СМІ (ТБ)», «Электроннае СМІ (радыё)», «Фотапраект», «Інтэрнэт-праект», «Камунікацыйны праект». Стаць удзельнікам фестывалю можа навучэнская моладзь ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года: студэнты устаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі.

Для ўдзелу ў фестывалі неабходна да 13 сакавіка прайсці рэгістрацыю на інфармацыйна-адукацыйным рэсурсе «МедыяДом», запоўніць заяўку, пашпарт працы і адправіць іх разам з конкурснымі матэрыяламі на адрас электроннай пошты  mediasfera_festival@mail.ru.

Фестывальныя мерапрыемствы і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдуць у Купалаўскім універсітэце 15-16 красавіка.