Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 05 Сакавік 2021 13:48

У Купалаўскім універсітэце працягнуцца сустрэчы рэктара Ірыны Кітурка са студэнтамі

IMG 5562 20bf592c32На працягу першага месяца вясны адбудуцца яшчэ дзесяць сустрэч рэктара са студэнтамі розных факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Пытанні, якія хвалююць студэнтаў, у фармаце адкрытага дыялогу з рэктарам Купалаўскага ўніверсітэта ўжо абмеркавалі прадстаўнікі філалагічнага факультэта, а таксама факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Чарговую сустрэчу Ірына Кітурка правядзе са студэнтамі фізіка-тэхнічнага факультэта 9 сакавіка. На наступным тыдні рэктар плануе наведаць факультэт фізічнай культуры, юрыдычны, інжынерна-будаўнічы факультэт, а таксама факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання.

16 сакавіка адбудзецца дыялог рэктара са студэнтамі факультэта эканомікі і кіравання і факультэта псіхалогіі. Затым у перыяд з 17 па 19 сакавіка Ірына Кітурка пабывае яшчэ на трох факультэтах ГрДУ імя Янкі Купалы - факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму, педагагічным факультэце, а таксама на факультэце мастацтваў і дызайну. На 23 сакавіка запланаваны зносіны рэктара са студэнтамі факультэта біялогіі і экалогіі і на 24 сакавіка - з курсантамі ваеннага факультэта.

У графіку правядзення сустрэч Ірыны Кітурка са студэнтамі факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы магчымыя змены ў сувязі з удзелам рэктара ў іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца іншымі арганізацыямі.

 

photo 2021 03 05 13 54 01