Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Сакавік 2021 11:20

Прадстаўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы ўручаны пасведчанні аб дзяржаўнай акрэдытацыі экскурсаводаў

photo 2021 03 03 15 02 07 2Уручэнне пасведчанняў адбылося ў межах сустрэчы з працадаўцамі студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта.

Сустрэча адбылася з удзелам намесніка начальніка ўпраўлення спорту і турызму Таццяны Лідзяевай і дырэктара кампаніі «Студыя адпачынку» Веры Карачанцавай, якія распавялі студэнтам 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму пра асаблівасці развіцця турыстычнай сферы рэгіёну на дадзеным этапе.

- Пандэмія пераарыентавала турыстычны бізнэс на ўнутраны рынак. І цяпер кожны раён, кожная турыстычная кампанія фарміруе новы турыстычны прадукт, - падкрэсліла Таццяна Лідзяева. - Мы вядзем актыўную працу з усімі раёнамі вобласці па падрыхтоўцы ў Нацыянальным агенцтве па турызме атэставаных экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Наша задача заключаецца ў тым, каб як мінімум па аднаму такому спецыялісту было ў кожным раёне.

Так, у канцы мінулага года Нацыянальнае агенцтва па турызме з дапамогай арганізацыйнай базы ГрДУ імя Янкі Купалы змагло ажыццявіць у аддаленым рэжыме атэстацыю 31 экскурсавода з усіх куткоў Гродзенскай вобласці. Тады паспяхова здалі экзамен і прайшлі атэстацыю таксама 3 прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта. У выніку, пасведчання аб дзяржаўнай акрэдытацыі экскурсаводаў у рамках сустрэчы студэнтаў з прадстаўнікамі турыстычнай галіны рэгіёну былі ўручаны загадчыку кафедры турызму і культурнай спадчыны Уладзіміру Лявшуку, выкладчыку-стажору факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Раману Грыгарчука і студэнту 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандру Жэгала.

- Мы хочам, каб выпускнікі кафедры турызму і культурнай спадчыны Купалаўскага ўніверсітэта адразу ж уключыліся ў працу. Таму ўжо ў працэсе вучобы мы прадстаўляем сваім студэнтам магчымасць атрымаць усе неабходныя для прафесійнай дзейнасці дакументы. Гэта і ёсць практыка-арыентаванае навучанне ў рамках атрымання вышэйшай адукацыі, - адзначыў загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Уладзімір Ляўшук.

Чарговую атэстацыю плануецца правесці восенню. Магчымасць прыступіць да атэстацыі будзе і ў студэнтаў 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, якія былі запрошаныя на сустрэчу з прадстаўнікамі турыстычнай галіны рэгіёну. Будучыя спецыялісты ў час размовы з працадаўцамі даведаліся аб магчымасцях працаўладкавання пасля заканчэння вучобы, пра змены, якія адбыліся ў структуры турыстычнага рынку. Удзельнікі сустрэчы пагаварылі і пра тое, як ідзе фарміраванне новага турыстычнага прадукту, стварэнне новых турыстычных маршрутаў на ўнутраным рынку, а таксама якіх змен чакаць у бліжэйшы час у заканадаўчай базе, якая рэгулюе сферу турызму Рэспублікі Беларусь.