Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 05 Сакавік 2021 11:20

Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ўдастоены ўзнагарод за дасягненні ў навуковай дзейнасці

photo 2021 03 04 13 32 34Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў час пасяджэння Савета ўніверсітэта 3 сакавіка.

 

У рамках цырымоніі ўшанавання супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта рэктар Ірына Кітурка асабліва адзначыла плённую дзейнасць і навуковыя дасягненні доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, кіраўніка Савета па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук Івана Мартынава.

- За 25 гадоў работы Савета было абаронена 67 кандыдацкіх дысертацый, з іх 11 - гэта кандыдацкія дысертацыі, абароненыя замежнымі грамадзянамі, і 24 кандыдацкія дысертацыі былі абаронены супрацоўнікамі нашага ўніверсітэта, - падкрэсліла Ірына Кітурка. - Іван Платонавіч з гонарам можа казаць, што ён стварыў сваю навуковую школу, у яго 10 абароненых аспірантаў. Хачу адзначыць, што супрацоўнікі, аспіранты, выпускнікі, кандыдаты навук, якія абараніліся ў нашым Савеце, працуюць не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і ў краінах блізкага і далёкага замежжа.

Ад імя ўсяго калектыву Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка падзякавала Івану Мартынаву за шматгадовую працу, накіраваную на павышэнне навуковага патэнцыялу ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама на фарміраванне пазітыўнага іміджу ўніверсітэта як у нашай краіне, так і за яе межамі.

У рамках пасяджэння Савета ўніверсітэта таксама адбылося ўшанаванне старэйшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі Наталлі Акапян у сувязі з прысуджэннем ёй вучонай ступені кандыдата педагагічных навук, дацэнта кафедры замежных моў, кандыдата філалагічных навук Ірыны Ціунчык ў сувязі з прысваеннем ёй вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці «Мовазнаўства», а таксама дацэнта кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных раўнанняў і алгебры, кандыдата фізіка-матэматычных навук Ірыны Трыфанавай у сувязі з прысваеннем ёй вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці «Матэматыка».