Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 01 Сакавік 2021 15:58

II Міжнародны круглы стол «Вывучэнне кітайскай мовы і культуры як фактар устойлівага развіцця рэгіёнаў Беларусі» адбыўся ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 20210226 231135Навукова-практычны круглы стол у рэжыме онлайн прайшоў у Купалаўскім універсітэце 26 лютага.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў навуковага форуму звярнуліся намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Лю Сулін, намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Зязюлевіч і заснавальнік вучэбна-метадычнага кабінета «Кабінет Канфуцыя», дацэнт кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Людміла Серада.

З пленарнымі дакладамі выступілі прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Уладзімір Коваль, загадчык кафедры тэорыі і практыкі кітайскай мовы факультэта кітайскай мовы і культуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Аляксандр Гардзей, намеснік дэкана факультэта кітайскай мовы і культуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Марына Філімонава, прафесар кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Людміла Рычкова.

У цэнтры ўвагі беларускіх і кітайскіх даследчыкаў-кітаязнаўцаў апынуліся праблемы вывучэння кітайскай цывілізацыі ў міждысцыплінарным і міжкультурным аспектах, а таксама праблемы выкладання кітайскай мовы і культуры на сучасным этапе ва ўстановах адукацыі рознага ўзроўню. Удзельнікі круглага стала абмеркавалі шырокі спектр пытанняў вывучэння кітайскай мовы і культуры ў семантычным, семіятычнай, сацыялінгвістычным, культуралагічным, мастацказнаўчым, перакладчыцкім, метадычным аспектах.

Для ўдзелу ў II Міжнародным круглым стале было заяўлена 40 дакладаў. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй ўдзельнікі прадставілі вынікі сваіх даследаванняў у рэжыме онлайн.

Арганізатарамі круглага стала выступілі кафедра перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і вучэбна-метадычнага комплексу «Кабінет Канфуцыя» ГрДУ імя Янкі Купалы пры падтрымцы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

IMG 20210226 230208