Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 01 Сакавік 2021 11:49

Вынікі віктарыны «Летапіс універсітэта» падвялі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

letopis grguСвае веды пра гісторыю станаўлення ўніверсітэта, выбітных педагогах і значных вехах развіцця Alma Мater праверылі больш за 130 купалаўцаў.

Віктарына "Летапіс універсітэта" стала адным з мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня нараджэння Купалаўскага ўніверсітэта. З 23 па 25 лютага ў ёй прымалі ўдзел студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта з 12 факультэтаў і розных структурных падраздзяленняў.

Дваццаць удзельнікаў віктарыны змаглі набраць больш за восем балаў з дзесяці магчымых, а сем чалавек паказалі абсалютныя веды гісторыі і станаўлення ГрДУ імя Янкі Купалы, набраўшы максімальныя 10 балаў. Гэта старэйшы выкладчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Аляксандр Арбузаў, выкладчык-стажор кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Караліна Захаранка, выкладчык кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Кацярына Касцюшка, спецыяліст дэканата факультэта матэматыкі і інфарматыкі Кацярына Пракаповіч, магістрант юрыдычнага факультэта Аляксандра Паўлава і студэнткі 3 курса юрыдычнага факультэта Вольга Жыбко і Анастасія Манцэвіч.

Пераможцы віктарыны "Летапіс універсітэта" атрымаюць памятныя падарункі ад Купалаўскага ўніверсітэта.