Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 01 Сакавік 2021 11:49

Два нацыянальныя рэкорды ў скарбонцы спартыўных перамог студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Жук

zhukСтудэнтка Купалаўскага ўніверсітэта двойчы ўстанавіла нацыянальны рэкорд Беларусі ў скачках з шастом ў памяшканні ў рамках міжнародных спаборніцтваў.

 

Міжнародны турнір па скачках з шастом All Star Perche прайшоў у Францыі ў горадзе Клермон-Феран. У ліку яго ўдзельнікаў - адны з наймацнейшых скакуноў планеты, у тым ліку і прадстаўніца Беларусі, студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Жук.

На міжнародным турніры ў Францыі Ірына Жук спачатку пераадолела планку на вышыні 4 метра 68 сантыметраў, што на 1 сантыметр вышэй яе папярэдняга дасягнення, а пасля заваявала вышыню 4 метра 73 сантыметра. Такім чынам, прадстаўніца нашай краіны завяршыла сваё выступленне на міжнароднай арэне з двума рэкордамі Беларусі ў актыве і вынікам 4.73. Усталяваны вынік дазволіў ёй стаць сярэбраным прызёрам турніру All Star Perche.

Дарэчы, падчас гэтага зімовага сезона Ірына Жук ужо двойчы перапісвала свой уласны рэкорд краіны ў памяшканні. Да спаборніцтваў у Францыі ён быў роўны 4.67 і быў усталяваны напярэдадні ў Мадрыдзе.