Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Люты 2021 13:57

ФОТАФАКТ: Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка ўзнагароджана дыпломам I ступені за ўдзел у спаборніцтвах па стральбе

Спаборніцтвы прайшлі 18 лютага ў рамках інструктарска-метадычнага занятку па агнявой падрыхтоўцы.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі кіраўнікі беларускіх універсітэтаў і іх намеснікі, дзе дзейнічаюць ваенныя факультэты і кафедры.

Інструктарска-метадычны занятак па агнявой падрыхтоўцы накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж ваенным ведамствам і ўстановамі адукацыі ў падрыхтоўцы ваенных кадраў.

Па выніках занятку рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка ўзнагароджана дыпломам I ступені за ўдзел у спаборніцтвах.