Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Люты 2021 08:58

Каманда ваеннага факультэта стала пераможцам Чэмпіянату ваенных факультэтаў па вайсковым рукапашным баі

bojУ агульнакамандным заліку купалаўцы паказалі найлепшы вынік сярод 7 каманд-удзельніц.

У склад каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўвайшлі 7 прадстаўнікоў ваеннага факультэта. У рамках Чэмпіянату купалаўцы таксама спаборнічалі ў асабістым заліку. Так, сяржант 3 курса Уладзіслаў Семянкоў стаў пераможцам у вагавай катэгорыі да 75 кг. Выкладчык агульнавайсковай кафедры Аляксандр Стрэльнікаў заняў другое месца ў вагавай катэгорыі звыш 85 кг. Другое месца таксама ў курсанта 3 курса Уладзіслава Аўгуля (вагавая катэгорыя да 70 кг). Трэцяе месца ў вагавай катэгорыі да 65 кг заняў выкладчык-начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту Іван Крупеніч.

Усе каманды-удзельніцы спаборніцтваў прадстаўлялі ваенныя факультэты грамадзянскіх устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па выніках Чэмпіянату ваенных факультэтаў па вайсковым рукапашным баі пераможцам была прызнана каманда ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта, другое месца - у Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, трэцяе - у каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.