Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Люты 2021 08:58

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у правядзенні абласнога этапу XI Рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаІнтэлект»

1Мерапрыемства, накіраванае на прыцягненне вучнёўскай моладзі рэгіёна да навукова-тэхнічнай творчасці, адбылося 20 лютага.

Арганізатарамі абласнога этапу конкурсу «ТэхнаІнтэлект» выступілі фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы і Гродзенскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці. У конкурсе прынялі ўдзел 116 школьнікаў. Яны прадстаўлялі свае цікавыя распрацоўкі, сярод якіх былі мадэлі і макеты з прымяненнем перспектыўных металічных і неметалічных матэрыялаў, вынікі пошукавых, эксперыментальных, даследчых работ, мультымедыйныя прадукты і WЕВ-сайты з кампутарнымі анімацыямі.

Студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы аказалі тэхнічную дапамогу канкурсантам, а вынікі работ ацаніла журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі факультэта. Пераможцы і прызёры вызначаны ў кожнай з 9-ці секцый: тэхнічнае канструяванне, энергетыка, электратэхніка і энергазберагальныя тэхналогіі, экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне, сучасныя і перспектыўныя матэрыялы, робататэхніка, аўтаматыка і інтэлектуальныя сістэмы, радыёэлектроніка, інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі, мультымедыйныя тэхналогіі, авіяцыя, касманаўтыка і аэракасмічная тэхніка.

Пераможцы абласнога тура прымуць удзел у заключным этапе XI Рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «ТэхнаІнтэлект».