Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Люты 2021 08:58

Прадстаўніцы Купалаўскага ўніверсітэта павіншавалі гродзенскіх ваеннаслужачых з Днём абаронцы Айчыны

Віншаванні ад першаснай арганізацыі ўніверсітэта ГА «Беларускі саюз жанчын» прымалі вайскоўцы 5522 часці ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўніцы першаснай арганізацыі Купалаўскага ўніверсітэта ГА «Беларускі саюз жанчын» сумесна з Гродзенскай абласной арганізацыяй ГА «БСЖ» пажадалі вайскоўцам заставацца моцнымі, мужнымі, упэўненымі, смелымі, непераможнымі абаронцамі Радзімы і сваіх сем'яў дзеля адзінства і росквіту краіны.

У святочны дзень вайскоўцы запрасілі гасцей наведаць спаборніцтвы па шматбор'і, а дзяўчаты, у сваю чаргу, пачаставалі пераможцаў прысмакамі ад Беларускага саюза жанчын.

photo 2021 02 23 17 00 09

 

photo 2021 02 23 16 26 17

photo 2021 02 23 16 26 16 2

photo 2021 02 23 16 26 16