Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Люты 2021 08:58

Адкрыты турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара стартаваў у ГрДУ імя Янкі Купалы

photo 2021 02 23 17 52 18За першынство ў турніры спартсменкі з сямі каманд будуць змагацца на працягу трох дзён.

Адкрыты турнір на Кубак рэктара праходзіць у Купалаўскім універсітэце ў сёмы раз. Упершыню спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых каманд прайшлі ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках святкавання 75-годдзя і за некалькі гадоў сталі традыцыйнымі.

У гэтым годзе валейбольная пляцоўка ўніверсітэта аб'яднае ў турнірных сустрэчах каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскай АСДЮШАР імя А.Н.Сапегі. Упершыню ў турніры возьмуць удзел каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя. П.М. Машэрава.

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка ў прывітальным слове падзякавала камандам за візіт у Купалаўскі ўніверсітэт і адзначыла, што ў святочныя дні ў ім асабліва рады сустракаць гасцей:

- Жадаю, каб наш турнір стаў для вас не проста спартыўным спаборніцтвам, а месцам, дзе вы здабудзеце новых сяброў. Для нашага ўніверсітэта гэта сапраўды значная падзея, якая штогод дапамагае аб'ядноўваць спартыўных і актыўных, тых, для каго спорт - значная частка студэнцкага жыцця.

Каманду-пераможцу Адкрытага турніру па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара назавуць у ГрДУ імя Янкі Купалы 25 лютага.