Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 24 Люты 2021 08:58

ГрДУ імя Янкі Купалы стане адной з цэнтральных пляцовак правядзення святочных мерапрыемстваў «Гродна - моладзевая сталіца Беларусі-2021»

grodnoПравядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў з удзелам шматлікіх гасцей з усёй рэспублікі запланавана на 24 - 26 лютага.

У гэтыя дні Гродне, які ў 2021 годзе названы моладзевай сталіцай Беларусі, наведаюць дэлегаты розных устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, прадстаўнікі студэнцкіх саветаў, моладзевага парламента і працоўнай моладзі ад кожнай з абласцей рэспублікі. Гасцям пакажуць Гродна, пазнаёмяць з яго інфраструктурай, а таксама з магчымасцямі рэгіёну. Акрамя таго, маладыя людзі з усіх куткоў краіны прымуць удзел у свяце, прысвечаным адкрыццю цыклу мерапрыемстваў у рамках праекта «Гродна - моладзевая сталіца Беларусі-2021».

Урачыстыя мерапрыемствы стартуюць 25 лютага з мітынгу з ускладаннем кветак да помніка воінам-вызваліцелям горада Гродна. Таксама будзе дадзены старт «Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства», пасля чаго ў Гродзенскай абласной філармоніі адбудзецца Урачыстая цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята «Гродна - моладзевая сталіца Беларусі-2021» і рэспубліканскага форуму «Беларусь. Моладзь. Адзінства», будзе працаваць выстава-прэзентацыя «Гродна - горад магчымасцяў для моладзі». У рамках цырымоніі адкрыцця запланавана таксама падпісанне Пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і дабрачынным фондам імя Аляксея Талая, узнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскай універсіяды-2020, фінал адкрытага турніру па жаночым валейболе на Кубак рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы. На базе Купалаўскага ўніверсітэта 25 лютага пройдзе рэспубліканскі семінар «Актуальныя аспекты арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай працы ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь і шляхі яе ўдасканалення».

У праграме першага дня святочных мерапрыемстваў - Рэспубліканскі форум «Беларусь. Моладзь. Адзінства». Плануецца, што ўдзельнікі дыялогавых пляцовак далучацца таксама да напісання Купалаўскай дыктоўкі «Радзіма мая дарагая». Дзве дыялогавыя пляцоўкі форуму будуць працаваць на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Адна з іх пад назвай «Моладзь Беларусі ў сучасным свеце» пройдзе з удзелам лідэраў прафсаюзнага руху, членаў Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета, моладзевых паслоў МУР. Дыялогавая пляцоўка «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі - новы погляд» аб'яднае сакратароў пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» устаноў вышэйшай адукацыі і актывістаў студатрадаўскага руху. Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць таксама ўдзел у дыялогавых пляцоўках «Валанцёрскі рух», «Час тваіх магчымасцяў», «Маладзёжны парламентарызм: новыя кропкі росту».

26 лютага ў Купалаўскім універсітэце будзе дадзены старт грамадзянска-патрыятычнаму марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!». Госці новай моладзевай сталіцы прымуць удзел ва ўрачыстым адкрыцці ясляў-сада №111 г. Гродна і пазнаёмяцца з горадам у рамках экскурсійнай праграмы «Гродна - горад на скрыжаванні культур». Пасля чаго ўдзельнікам маштабнага форуму прэзентуюць дзейнасці Студэнцкага медыяцэнтра і праектнай студыі «Твой паспяховы Start»

Варта адзначыць, што на працягу ўсяго года, кожнае буйное мерапрыемства ў Гродна будзе праходзіць з акцэнтам на моладзь. Так, напрыклад, падчас Фестывалю нацыянальных культур плануецца правесці моладзевы творчы форум з удзелам прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў.