Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 16 Люты 2021 13:17

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у інтэлектуальным турніры «Універсітэт: учора, сёння, заўтра»

kon1Турнір пройдзе 22 лютага на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

Інтэлектуальны турнір ва ўніверсітэце правядуць у два этапы. Першы, завочны, адбудзецца з 16 па 17 лютага. Другі, вочны этап, у якасці фінальнай гульні пройдзе 22 лютага на юрыдычным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта.

Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца каманды ў складзе 3 чалавек. Заяўкі ад капітанаў каманд прымаюцца па электроннай пошце з указаннем кантактных нумароў тэлефона да 15 лютага ўключна. Заданні для завочнага тура капітаны каманд атрымаюць на ўказаны электронны адрас.

Больш падрабязна аб удзеле ў турніры можна даведацца на кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта, тэлефон: 43-06-40 (старэйшы выкладчык Алена Станіславаўна Корнева).

 

26636 1