Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 08 Люты 2021 13:37

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы - у ліку пераможцаў і прызёраў Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе

borbaКупалаўцы паспяхова выступілі на спаборніцтвах, якія праходзілі ў Мінску з 4 па 6 лютага.

 

Па выніках Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе золата ў вагавай катэгорыі 63 кг заваяваў студэнт 5 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Саслан Даураў. Першае месца ў вагавай катэгорыі 82 кг заняў таксама студэнт 5 курса факультэта фізічнай культуры Радзік Куліеў.

У ліку прызёраў чэмпіянату - яшчэ трое купалаўцаў. 3 месца ў вагавай катэгорыі 77 кг па выніках спаборніцтваў - у студэнта 4 курса факультэта фізічнай культуры Паўла Ляха. Бронзу заваяваў таксама студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Арцём Шумскі, які паспяхова выступіў у вагавай катэгорыі 97 кг. На п'едэстал гонару ўдалося падняцца і студэнту 1 курса факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандру Барабану. Ён заняў 3 месца ў вагавай катэгорыі 130 кг.

Віншуем пераможцаў і прызёраў!