Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Люты 2021 16:02

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Траўкова стала пераможцам Рэспубліканскіх спаборніцтваў памяці заслужаных трэнераў Беларусі па спартыўнай гімнастыцы

Спаборніцтвы прайшлі ў Мінску з 1 па 3 лютага.

Па выніках спаборніцтваў студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта Ганна Траўкова заняла 1 месца ў мнагабор'і сярод жанчын. У асобных відах прадстаўніца ГрДУ імя Янкі Купалы таксама ўзнімалася на пераможныя і прызавыя прыступкі спартыўнага пастамента спаборніцтваў. Так, Ганна заняла 1 месца ў практыкаванні «брусы і вольныя практыкаванні», 2 месца ў практыкаванні «бервяно» і стала трэцяй у апорным скачку.

IMG 0cc81ccf2c4ffb0f066ed6273978dcc2 V

 

IMG 4749704ca1f564adcf3dc404c507ba9e V