Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Люты 2021 09:32

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да чэленджу «Прыбяром снег разам»

Валанцёры атрада "Добрае сэрца" першаснай арганізацыі БРСМ Купалаўскага ўніверсітэта дапамагаюць ва ўборцы снегу адзінокім грамадзянам.

Акцыя «Прыбяром снег разам» ініцыяваная Гродзенскім абласным камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У ходзе чэленджу валанцёры аказваюць пасільную дапамогу ў расчыстцы тэрыторыі ад снегу сацыяльным установам, установам аховы здароўя, камунальным службам. У тым ліку чэлендж «Прыбяром снег разам», які працягнецца да заканчэння зімовага перыяду, накіраваны на ўборку ад снегу двароў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў фашысцкай акупацыі, адзінокіх пажылых людзей і інвалідаў.