Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 04 Люты 2021 16:44

Шматпрофільная алімпіяда Купалаўскага ўніверсітэта пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2021 годзе

korpusШматпрофільная алімпіяда аб'яднае больш за два дзясяткі розных алімпіяд, якія правядуць факультэты ўніверсітэта па агульнаадукацыйных профілях.

У гэтым годзе шматпрофільная алімпіяда пройдзе ў Купалаўскім універсітэце ў другі раз. Яе мэта - выявіць патэнцыйных абітурыентаў універсітэта, матываваных на высокі ўзровень адукацыі, тых дзяцей, якія валодаюць якасцямі даследчай, пазнавальнай і дзелавой актыўнасці і ініцыятыўнасці. Прыняць удзел у Алімпіядзе запрашаюць навучэнцаў школ, ліцэяў, каледжаў і тэхнікумаў Рэспублікі Беларусь, а таксама адукацыйных арганізацый, размешчаных за яе межамі.

Акрамя алімпіяд па агульнаадукацыйных прадметах, такім як хімія, біялогія, матэматыка і іншыя, удзельнікаў таксама чакаюць алімпіяды па асновах інжынернай графікі, па крыптаграфіі і абароне інфармацыі, па журналістыцы. Пройдзе і конкурс турыстычных праектаў "Я запрашаю Вас на малую радзіму".

Першымі пачнуцца профільныя алімпіяды на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму. 27 лютага стартуе правядзенне завочнага этапу алімпіяд па гісторыі "Гісторыка-культурная спадчына заходняга рэгіёна Беларусі" і па геаграфіі "TERRA VASTA". 29 лютага алімпіядную эстафету падхопіць факультэт эканомікі і кіравання - тут пачнецца завочны этап алімпіяды па эканамічных дысцыплінах. Большая частка алімпіяд адбудзецца вясной 2021, астатнія - увосень.

Кожная профільная алімпіяда Купалаўскага ўніверсітэта прадугледжвае правядзенне двух этапаў. Першы, завочны этап, пройдзе ў дыстанцыйнай форме. Пасля праходжання працэдуры рэгістрацыі ўдзельнік атрымае дыстанцыйны доступ для выканання алімпіядных заданняў. Другі этап, заключны, адбудзецца ў вочнай форме на базе ГрДУ імя Янкі Купалы. У ім возьмуць удзел тыя, хто паказаў добрыя вынікі ў першым этапе. Таксама атрымаюць права ўдзелу ў другім этапе пераможцы профільных алімпіяд мінулага года.

Дарэчы, лаўрэаты мінулагодняй алімпіяды, якія пасля перамогі ў ёй паступілі ў ГрДУ імя Янкі Купалы, атрымалі заахвочвальную даплату да стыпендыі на працягу 1 семестра.

Азнаёміцца са спісам запланаваных алімпіяд і тэрмінамі іх правядзення можно тут.