Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 02 Люты 2021 15:04

Прадстаўнікі Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку прызёраў Рэспубліканскага праекта «ПРОФ-БУМ – 2020»

profbumТворчыя калектывы «Эстрадны вакал» і «Тэхнагук» занялі 2 месца ў намінацыі «Агіткаманда «ПРОФ-траекторыя».

Рэспубліканскі інфармацыйна-прафарыентацыйны праект «ПРОФ-БУМ - 2020» праходзіў пад дэвізам «Дасягаем максімуму: у прафесіі і творчасці». Для ўдзелу ў заключным этапе было прадстаўлена 45 відэаматэрыялаў і творчых работ ад 39 устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у тым ліку свае творчыя працы прадставілі 4 прафесійныя адукацыйныя ўстановы Санкт-Пецярбурга.

Па выніках заключнага этапу серабро ў намінацыі «Агіткаманда «ПРОФ-траекторыя» заваявалі ўдзельнікі двух творчых калектываў Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы. Кіраўніком аб'яднання па інтарэсах "Эстрадны вакал" з'яўляецца Аксана Глушань, а кіраўніком творчага аб'яднання «Тэхнагук» - Мечыслаў Кукліс. Навучэнцы ў мастацка-публіцыстычнай форме прадставілі пазітыўны вобраз сучасных прадстаўнікоў рабочых спецыяльнасцяў і прадэманстравалі перспектывы далейшага развіцця ў прафесіі.

Рэспубліканскі праект «ПРОФ-БУМ» рэалізуецца з мэтай папулярызацыі рабочых прафесій, фарміравання ў моладзі каштоўнасці і сацыяльнай значнасці працоўнай дзейнасці, укаранення інавацыйных форм прафарыентацыйнай дзейнасці.