Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 28 Студзень 2021 09:41

Супрацоўнікаў і студэнтаў ўзнагародзілі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

photo 2021 01 27 18 11 26 2Уручэнне ўзнагарод адбылося напярэдадні Дня навукі на пасяджэнні Савета ўніверсітэта.

Узнагароды купалаўцам уручыла рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. З прысуджэннем вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных навук павіншавалі дацэнта кафедры агульнай фізікі, кандыдата фізіка-матэматычных навук Дзмітрыя Гузатава. Віншаванні з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата біялагічных навук прымала старшы выкладчык кафедры біяхіміі Таццяна Ільіч. Таксама Таццяне Віктараўне ўручаны Дыплом лаўрэата конкурсу на лепшую дысертацыю 2020 года ў намінацыі «Прыродазнаўчыя навукі».

З прысуджэннем вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук павіншавалі старэйшага выкладчыка кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Паўла Пацейка, з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата педагагічных навук - дацэнта кафедры тэорыі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны Лусінэ Харазян, з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата філалагічных навук - загадчыка лабараторыі ( вучэбнай радыёстудый) факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Святлану Хвясько, а з настрыфікацыяй дыплома кандыдата эканамічных навук, выдадзенага Міністэрствам адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата эканамічных навук - намесніка дэкана факультэта эканомікі і кіравання Святлану Крэчка.

З прысваеннем вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці «Мастацтва» павіншавалі дацэнта кафедры музычнага мастацтва Уладзіміра Захарава, з прысваеннем вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці "Сацыялогія" - вядучага спецыяліста інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, кандыдата сацыялагічных навук Юлію Федосову і дацэнта кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін, кандыдата сацыялагічных навук Аксану Гаўрылік.

За эфектыўную арганізацыю і правядзенне конкурсаў студэнцкіх стартап-праектаў, цыкла навучальных семінараў, а таксама прыцягненне студэнтаў да ўдзелу ў інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагароджаны начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій Алена Апякун, дацэнт кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі, кандыдат філасофскіх навук Алена Разава, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве, кандыдат эканамічных навук Святлана Пратасеня і выкладчык Тэхналагічнага каледжа Кацярына Пчэльнік.

За эфектыўную арганізацыю навукова-даследчай працы студэнтаў і іх публікацыйную актыўнасці Граматай універсітэта ўзнагароджаны загадчык кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук Наталля Крукоўская і дацэнт кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў, кандыдат тэхнічных навук Аляксандр Піваварчык, а за эфектыўную арганізацыю работы студэнцкіх навуковых аб'яднанняў - дацэнт кафедры агульнай фізікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук Андрэй Лавыш і дацэнт кафедры лагістыкі і метадаў кіравання, кандыдат тэхнічных навук Яўгенія Эйсымонт.

За поспехі і дасягненні ў навукова-даследчай рабоце Граматай ГрДУ імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны і студэнты ўніверсітэта. Гэта студэнтка 4 курса факультэта псіхалогіі Ксенія Абрамовіч, студэнтка 5 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Вераніка Варанец, курсант 3 курса ваеннага факультэта Мікіта Касцюшкін, студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Віялета Квецень, студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Вікторыя Казловіч, студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Крысціна Малышэц, студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Арсень Маслакоў, студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Максім Сербул, студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта Наталля Сокал, студэнт 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Максім Ступакевіч, студэнтка 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі Кацярына Тарас, студэнтка 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Яна Янукевіч, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ангеліна Бань і студэнт 3 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Уладзіслаў Марчанка.