Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 27 Студзень 2021 10:29

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы атрымалі перамогу ў таварыскім матчы па валейболе з камандай Гродзенскай рэгіянальнай мытні

7654Сустрэча адбылася 25 студзеня напярэдадні Міжнароднага дня мытніка.

У таварыскім матчы прынялі ўдзел студэнты юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Мытная справа». На адкрыцці мерапрыемства прысутнічалі намеснік начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні Ільдар Сітдзікаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Гродзенскай рэгіянальнай мытні Сяргей Мазырка, начальнік мытнага паста "Брузгі" Дзяніс Данілаў і галоўны інспектар аддзела ідэалагічнай работы Юлія Раманюк. Судзейства ажыццяўляла выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту ГрДУ імя Янкі Купалы Валянціна Вашкевіч.

У працэсе гульні прадбачыць, каму дастанецца перамога, было складана, бо напераменку вялі то студэнты, то мытнікі. Але поспех апынуўся на баку зборнай Купалаўскага ўніверсітэта. Кубак таварыскага матчу дастаўся студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы.

Гэтая сустрэча для купалаўцаў стала своеасаблівым рэваншам. У маі 2019 года адбыўся першы таварыскі матч, у якім прынялі ўдзел зборная нашага ўніверсітэта і каманда супрацоўнікаў Гродзенскай рэгіянальнай мытні. У той раз Кубак застаўся ў прадстаўнікоў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.