Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 26 Студзень 2021 14:02

Прадстаўнік ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў удзел у рабочай сустрэчы Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь

bntuРабочая сустрэча адбылася 22 студзеня на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Купалаўскі ўніверсітэт на ёй прадстаўляў старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта, член Савета маладых навукоўцаў універсітэта Барыс Балахонаў. У рамках рабочай сустрэчы члены Савета разгледзелі пытанні кааперацыі ўстаноў вышэйшай адукацыі на аснове правядзення сумесных навуковых даследаванняў і распрацовак, падвялі вынікі конкурсу праектаў лагатыпа Савета, заслухалі справаздачу аб працы Савета маладых навукоўцаў за 2020 год, а таксама пазнаёміліся з адукацыйна-навукова-інавацыйным комплексам БНТУ на базе Досведнага завода «Палітэхнік».

Пасля пасяджэння адбылася сустрэча з першым намеснікам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірынай Старавойтавай, дзе ўдзельнікі абмеркавалі змены, прапанаваныя ў праекце Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, новыя правілы паступлення ва ўстановы адукацыі і шляхі прыцягнення моладзі ва ўніверсітэцкае навучанне і актуальныя пытанні сацыяльнай палітыкі па падтрымцы маладых навукоўцаў.

26151 2