Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Студзень 2021 17:24

Аспірантам ГрДУ імя Янкі Купалы прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2021 год

stipendii 1Стыпендыі ўдастоены чатыры прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта, якія працуюць над дысертацыямі па прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

Сярод іх аспірант фізіка-тэхнічнага факультэта Павел Карпач, аспірант факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Юлія Кейко, аспірант педагагічнага факультэта Марта Кузьміч і аспірант філалагічнага факультэта Надзея Наседкіна. Практычная значнасць іх навуковых дасягненняў пацверджана актамі аб укараненні атрыманых вынікаў у вытворчасць, адукацыйны працэс. Вынікі ўсіх дысертацыйных даследаванняў апублікаваны ў навуковых выданнях, прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах.

Распараджэнне аб прызначэнні стыпендыі аспірантам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 14 студзеня 2021 года. Дакумент накіраваны на падтрымку маладых навукоўцаў, развіццё навуковых школ і навуковага патэнцыялу Беларусі.