Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Студзень 2021 09:33

Студэнцкі медыяцэнтр ГрДУ імя Янкі Купалы прыступіў да рэалізацыі новага культурна-пазнавальнага праекта «Патаемнае абса відавочным»

pataemnaeПершы выпуск праекта прысвечаны фальклорным традыцыям святкавання ў Беларусі Новага года і Каляд.

 

Відэаролік з удзелам дацэнта кафедры беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, фалькларыста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Руслана Казлоўскага размешчаны на YouTube-канале «Гродзенскай праўды».

У першым выпуску праекта гледачы змогуць знайсці адказы на пытанні: хто такі Зюзя, чаму Дзед Мароз прыходзіць да дзяцей разам са Снягуркай, як варажылі на Каляды нашыя продкі, а таксама якімі ўласцівасцямі валодае Хрышчэнская вада. Руслан Казлоўскі шчодра дзеліцца сваімі ведамі пра беларускія фальклорныя традыцыяі і раскрывае цікавыя факты з беларускай культуры. Ён перакананы, што ў сучасным урбанізаваным грамадстве вельмі важна захоўваць і папулярызаваць традыцыі продкаў, нацыянальны фальклор, родную беларускую мову, і гэты багаты пласт культуры неабходна перадаваць наступным пакаленням.

- Трэба больш актыўна выкарыстоўваць сучасныя сродкі масавай інфармацыі для папулярызацыі беларускай культуры, - адзначыў Руслан Казлоўскі. - Праект «Патаемнае аб відавочным» будзе служыць распаўсюджванню ведаў пра беларускія абрады і звычаі, жанры вуснай народнай творчасці, далучыць самых розных прадстаўнікоў беларускага грамадзтва да аўтэнтычнага фальклору нашай краіны.

Культурна-пазнавальны праект «Патаемнае аб відавочным» рэалізуецца ў рамках функцыянавання Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці, у якім аб'ядноўваюць свае магчымасці ГрДУ імя Янкі Купалы, рэдакцыі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі і Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт. Плануецца, што ў першым сезоне будзе падрыхтавана больш за 20 выпускаў праекта «Патаемнае аб відавочным», дзякуючы якім гледачы змогуць дакрануцца да багатай культурнай спадчыны нашых продкаў.