Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 14 Студзень 2021 17:50

У скарбонцы ўзнагарод купалаўцаў - залаты, сярэбраны і бронзавыя медалі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе

borbaЧэмпіянат прайшоў у мінскім Палацы спорту з 10 па 12 студзеня.

Золата чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе заваявала мужчынская зборная каманда Гродзенскай вобласці. Паспяхова выступілі члены гродзенскай каманды і ў асабістых заліках. Сярод іх - і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта. Пераможцам у вагавай катэгорыі да 79 кг стаў студэнт 5 курса юрыдычнага факультэта Андрэй Карпач. Сярэбраны медаль у вагавай катэгорыі да 70 кг - у студэнта 1 курса факультэта фізічнай культуры Аляксандра Курышты. Бронзавым прызёрам чэмпіянату ў вагавай катэгорыі да 92 кг стаў студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Яраслаў Ядкоўскі.

Жаночая зборная каманда Гродзенскай вобласці вярнулася дадому ў званні бронзавага прызёра, саступіўшы Магілёўскай і Гомельскай абласцям. У асабістым заліку паспяхова выступіла прадстаўніца ГрДУ імя Янкі Купалы - студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры Яна Гуштын ў вагавай катэгорыі да 68 кг заняла 3 месца.