Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Студзень 2021 10:50

Школа юнага філолага па нямецкай мове ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае абітурыентаў далучыцца да заняткаў

shkola deutschМоўная школа для вучняў 11 класаў пачне працу з 30 студзеня.

Удзел у школе дапаможа абітурыентам падрыхтавацца да ЦТ па нямецкай мове і папрацаваць з тэстамі па ім, удасканаліць свае моўныя навыкі і ўменні, атрымаць бясплатную індывідуальную кансультацыю па асноўных граматычных тэмах. Заняткі будуць праводзіць выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі филалагичнага факультэта.

Заняткі будуць праходзіць на працягу некалькіх месяцаў па суботах з 10.00 да 12.00 па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 337 (Цэнтр нямецкай мовы і культуры). Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі 11 класаў. Далучыцца да працы Школы можна ў любы момант.

Больш падрабязна аб рабоце школы можна даведацца ў старшага выкладчыка кафедры рамана-германскай філалогіі Наталлі Андрэйчык. тэл.: +375(29) 7857871, 74-07-26.