Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 05 Студзень 2021 15:51

Купалаўцы здзяйсняюць жаданні: навагоднія падарункі выхаванцам Васілішкаўскага дома-інтэрната перадаў універсітэт напярэдадні святаў

IMG 6227Напярэдадні Новага года і Каляд прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы традыцыйна наведалі Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, каб парадаваць навагоднімі падарункамі яго выхаванцаў.

Візіт з жаданымі падарункамі да выхаванцаў дома-інтэрната ўжо стаў добрай штогадовай традыцыяй для Купалаўскага ўніверсітэта. У гэтым годзе ў рабят зноў была магчымасць напісаць Дзеду Марозу лісты са сваімі запаветнымі жаданнямі. Так, яны прасілі навагодняга чараўніка прынесці пад елку прыгожыя цацкі, музычныя калонкі, навушнікі, канструктары, цёплыя шкарпэткі, наборы сродкаў для асабістай гігіены і многае іншае.

Купалаўцы ў ролі чараўнікоў выканалі ўсе жаданні рабят, і 98 навагодніх падарункаў трапілі да сваіх адрасатам. Таксама яны перадалі дзецям з Васілішак навагодняе відэавіншаванне ад рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка і студэнтаў. Была аказана і бясплатная спонсарская дапамога ў памеры 2000 беларускіх рублёў.

Адзначым, што прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ўваходзяць у Апякунскі савет пры Васілішкаўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Штогод студэнты-валанцёры і выкладчыкі наведваюць дом-інтэрнат, удзельнічаюць і праводзяць там святочныя мерапрыемствы, арганізуюць у горадзе і ўніверсітэце акцыі, накіраваныя на дапамогу выхаванцам.