Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 28 Снежань 2020 16:56

«У апошнюю гадзіну снежня ...»: творчыя калектывы ўніверсітэта віншуюць усіх купалаўцаў з надыходзячымі святамі

СнимокНапярэдадні Новага года і Каляд Цэнтр творчасці ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае далучыцца да онлайн-прагляду навагодняга спектакля.

У гэтым годзе зарадзіцца святочным настроем зможа кожны член Купалаўскай сям'і - для гэтага навагодні паказ «У апошнюю гадзіну снежня ...» размясцілі на афіцыйным YouTube-канале ўніверсітэта - GrSUby.

Удзельнікамі навагодняй праграмы сталі актыўныя, крэатыўныя і творчыя студэнты-купалаўцы са студыі гутарковага жанру «Канферанс», аркестра народных інструментаў, студыі стылізаванага танца, студыі эстрадных спеваў «Уні-song», калектываў сучаснай харэаграфіі «Stu-dance» і «Break», тэатра моды «Уні-Арт» і студэнцкага тэатра «Вернісаж».

Прыемнага прагляду!