Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 29 Снежань 2020 15:40

Перадсвяточнае мерапрыемства для студэнтаў прайшло ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Рабяты прымалі віншаванні ад Купалаўскага ўніверсітэта напярэдадні Новага года і Каляд.

Дарыць адчуванне свята і дзяліцца цяплом і клопатам напярэдадні зімовых святаў у Купалаўскім універсітэце ўжо стала добрай штогадовай традыцыяй. Удзельнікамі перадсвяточнай сустрэчы сталі студэнты-сіроты і студэнты, якія засталіся без апекі бацькоў. 59 купалаўцаў атрымалі ад роднага ўніверсітэта салодкія падарункі і яркія навагоднія паштоўкі з віншаваннямі ад рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка.

 

25492 2