Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Снежань 2020 18:11

Васьмі выкладчыкам і супрацоўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы прысуджаны гранты рэктара на завяршэнне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый

photo 2020 12 24 15 13 07Вынікі конкурсу на атрыманне грантаў рэктара былі падведзены падчас пасяджэння камісіі 24 снежня.

Рэктар Ірына Кітурка адзначыла, што ў Купалаўскім універсітэце надаецца вялікая ўвага падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Конкурс на прадастаўленне грантаў рэктара на абарону доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый праводзіцца з 2014 года.

- Хачу звярнуць увагу суіскальнікаў на тое, што адна з галоўных умоў прадастаўлення грантаў рэктара - гэта абарона дысертацыі ў наступным годзе, - звярнулася да прэтэндэнтаў і сябрам камісіі ў пачатку пасяджэння Ірына Кітурка. - Грант рэктара вылучаецца, перш за ўсё, на правядзенне сустрэч з кіраўнікамі, апанентамі і рэцэнзентамі, на іншыя навуковыя мерапрыемствы, якія неабходныя для завяршэння вашых дысертацый.

Кожны прэтэндэнт на атрыманне гранта падчас паседжання пазначыў тэму сваёй дысертацыі, распавёў пра тое, дзе і калі плануецца абарона, а таксама адказаў на пытанні членаў камісіі. Пасля чаго былі падведзены вынікі конкурсу на атрыманне грантаў рэктара.

Для завяршэння дысертацый у наступным годзе гранты вылучаныя старэйшаму выкладчыку кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Алене Банюкевіч, выкладчыку-стажору кафедры рускай філалогіі Вользе Грыневіч, старэйшаму выкладчыку кафедры рамана-германскай філалогіі Алене Джух, старэйшаму выкладчыку кафедры турызму і культурнай спадчыны Юліі Ярмак, выкладчыку кафедры рускай мовы як замежнай Раману Жытко, малодшаму навуковаму супрацоўніку Навукова-даследчай часткі Дзмітрыю Копацю, старэйшаму выкладчыку кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Таццяне Селюжыцкай, выкладчыку агульнавайсковай кафедры Аляксандру Хаванскаму.