Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Снежань 2020 15:18

Пераможцаў Міжнароднага конкурсу медыяпраектаў «Студэнцкая моладзь у сучасным свеце» назвалі ў Купалаўскім універсітэце

konkurs mediaУсяго на званне лепшых у медыяпрасторы прэтэндавалі 172 працы ў намінацыях «Друкаванае СМІ», «Электроннае СМІ», «Фотапраект» і «Новыя медыя».

Выявіць і аб'яднаць творча думаючых маладых людзей суседніх краін, якія імкнуцца рэалізаваць сябе ў сферы фота-, кіна- і відэамастацтва, а таксама ў друкаваных, электронных і лічбавых медыя - такая мэта стаяла перад арганізатарам Міжнароднага конкурсу медыяпраектаў «Студэнцкая моладзь у сучасным свеце» - Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.

Для ўдзелу ў конкурсе падалі заяўкі прадстаўнікі 28 устаноў адукацыі з Расіі і Беларусі. У склад кампетэнтнага журы ўвайшлі прадстаўнікі моладзевых грамадскіх арганізацый, прафесійныя журналісты, рэжысёры, кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Беларусі і Расіі. Яны ацанілі 172 работы, прадстаўленыя для ўдзелу ў намінацыях «Друкаванае СМІ», «Электроннае СМІ», «Фотапраект», «Новыя медыя» і вызначылі пераможцаў  Міжнароднага конкурсу медыяпраектаў «Студэнцкая моладзь у сучасным свеце».