Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 24 Снежань 2020 17:17

У ГрДУ імя Янкі Купалы абмеркавалі прапановы па павышэнні ролі мясцовага кіравання і самакіравання

photo 2020 12 23 17 05 53 2У Купалаўскім універсітэце адбылася чарговая сустрэча ў рамках работы пляцоўкі «Гродзенскі дыялог-2020».

Адкрываючы працу дыялогавай пляцоўкі на тэму «Павышэнне ролі мясцовага кіравання і самакіравання», старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук адзначыў, што ўдзельнікам сустрэчы трэба абмеркаваць тыя пытанні, якія паступілі ў ходзе правядзення дыялогавых пляцовак у раёнах Гродзенскай вобласці.

Дэпутаты ўсіх узроўняў прынялі актыўны ўдзел у працы дыялогавых пляцовак вобласці. Яны напрамую звязаны са сваімі выбаршчыкамі і добра ведаюць пытанні і праблемы, якія хвалююць грамадзян на месцах:

У ходзе работы дыялогавай пляцоўкі была разгледжана прапанова павысіць ролю органаў мясцовага кіравання і самакіравання, напрыклад, у сельскай мясцовасці пашырыць паўнамоцтвы старастаў і распрацаваць сістэму стымулявання іх працы, а таксама ўвесці ў сельскай мясцовасці пастаянныя штатныя адзінкі па навядзенні парадку. Акрамя таго, эксперты падкрэслілі важнасць удзелу моладзі ў палітычных і заканадаўчых працэсах. Гучалі таксама прапановы, якія датычацца інстытута сям'і.

Падводзячы вынікі працы форуму, Ігар Жук падкрэсліў, што дыялогавыя пляцоўкі працягнуць працу і пасля Усебеларускага народнага сходу.