Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 23 Снежань 2020 16:02

Справаздачна-выбарная канферэнцыя студэнцкага самакіравання адбылася ў ГрДУ імя Янкі Купалы (ДАДАЗЕНА ВІДЭА)

4Мерапрыемства было прысвечана вынікам дзейнасці Каардынацыйнага студэнцкага савета за 2018 - 2020 гады, а таксама абмеркаванню перспектыўных задач на будучыя два гады.

 

У справаздачна-выбарчай канферэнцыі прынялі ўдзел 59 дэлегатаў з ліку студэнцкага самакіравання. У якасці запрошаных удзельнікаў на мерапрыемстве прысутнічалі рэктар Ірына Кітурка, прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько, а таксама намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, кіраўнікі структурных падраздзяленняў.

 Адкрыла пасяджэнне з дакладам аб асноўных напрамках дзейнасці членаў студэнцкага самакіравання за справаздачны перыяд в.а. старшыні Каардынацыйнага студэнцкага савета Купалаўскага ўніверсітэта Вераніка Басінская. Яна распавяла пра ўдзел студэнтаў у навукова-даследчай, грамадска-арганізацыйнай дзейнасці, працоўным і прафесійным выхаванні моладзі, а таксама пра тое, як ва ўніверсітэце наладжана праца з першакурснікамі.

 - У цэлым, трэба адзначыць, што дасягнуты высокія паказчыкі дзейнасці студэнцкага самакіравання за справаздачны перыяд, ёсць нямала станоўчых момантаў, але, разам з тым, ёсць і задачы, над дасягненнем якіх нам трэба будзе добра папрацаваць. Да прыкладу, нам трэба палепшыць інфармаванне студэнтаў аб напрамках дзейнасці студэнцкага самакіравання. На жаль, не ўсе студэнты валодаюць дастатковай інфармацыяй аб нашых ініцыятывах, - адзначыла ў сваім дакладзе Вераніка Басінская.

 Думка пра тое, што, пачынаючы з першага курса, рабят неабходна далучаць ў актыўнае студэнцкае жыццё, падтрымала і рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка.

 - Важна, што, аналізуючы дзейнасць студэнцкага самакіравання, вы зрабілі акцэнт не толькі на поспехі, якія ёсць, а іх нямала, але і на тыя задачы, над якімі яшчэ неабходна працаваць, - адзначыла Ірына Кітурка. - Інфармаванасць студэнтаў - гэта сапраўды тое, на што трэба звярнуць увагу сёння.

 Ірына Кітурка падзякавала прадстаўнікам студэнцкага самакіравання за актыўны ўдзел у працэсе распрацоўкі Карпаратыўнага кодэкса Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама за прапановы, агучаныя студэнтамі па далейшаму развіццю ўніверсітэта, якія знойдуць адлюстраванне ў новай Стратэгіі. Дарэчы, праца над дакументам, які вызначае развіццё ўніверсітэта на будучую пяцігодку, амаль завершана. Прэзентацыя Стратэгіі адбудзецца ў час правядзення Савета ўніверсітэта 30 снежня.

 - Праца Каардынацыйнага студэнцкага савета - гэта, у тым ліку, праца на імідж універсітэта. З поспехаў кожнага з вас, як з мазаікі, складваецца станоўчы імідж Купалаўскага ўніверсітэта як на рэспубліканскім, так і на міжнародным узроўні, - падкрэсліла Ірына Кітурка.

 У ходзе справаздачна-выбарчай канферэнцыі студэнцкага самакіравання з дакладамі па сваіх напрамках дзейнасці таксама выступілі старшыня студэнцкага савета студэнцкага гарадка ГрДУ імя Янкі Купалы, студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Вольга Русілка, старшыня савета валанцёраў універсітэта, студэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі Алена Маркевіч, старшыня мастацкага савета, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ірына Пашынская.

 У завяршэнне, Ірына Кітурка падзякавала актыўным студэнтам, а таксама супрацоўнікам і выкладчыкам, якія аказваюць дапамогу прадстаўнікам студэнцкага самакіравання, за плённую працу і адзначыла, што ўніверсітэт гатовы падтрымліваць новыя цікавыя ініцыятывы студэнтаў. Пры гэтым рэктар параіла рабіць акцэнт не на колькасці, а на якасці праводзімых мерапрыемстваў і больш актыўна працаваць з іншымі грамадскімі арганізацыямі. Пасля чаго дэлегаты прынялі праект пастановы па выніках справаздачна-выбарчай канферэнцыі і абралі новы склад Каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта на 2021 - 2022 гады.