Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 23 Снежань 2020 12:12

ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі прадстаўнікі Казахскага Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Абая

IMG 6960Візіт прадстаўнікоў замежнага ўніверсітэта адбыўся з 7 па 11 снежня ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар».

Загадчык кафедры "Юрыспрудэнцыя" Казахскага Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Абая, доктар юрыдычных навук, прафесар Ермек Бурыбаеў і доктар юрыдычных навук, прафесар Жанна Хамзіна прачыталі лекцыі і правялі практычныя заняткі для студэнтаў спецыяльнасцяў "Правазнаўства" і "Эканамічнае права".

Таксама прафесар Ермек Бурыбаеў правёў семінар па пытаннях апублікавання навуковых артыкулаў у часопісах Scopus і Web of Science, падзяліўся сваім вопытам работы з часопісамі, якія ўваходзяць у гэтыя базы дадзеных, надаў асаблівую ўвагу праблематыцы навуковых артыкулаў, парадку іх размяшчэння ў базах, асаблівасцям афармлення ў адпаведнасці з патрабаваннямі.

У ходзе візіту таксама адбылася сустрэча з прарэктарам па вучэбнай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Юрыем Белых, на якой абмяркоўваліся пытанні далейшага супрацоўніцтва датычна ўдзелу ў навуковых канферэнцыях, стажыроўках дактарантаў і выкладчыкаў, публікацыях у часопісах і зборніках.