Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 22 Снежань 2020 13:06

Выкладчык Купалаўскага ўніверсітэта стала лаўрэатам 2-й ступені V Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Sempre concept»

belanovichСтаршы выкладчык кафедры музычнага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну Ангеліна Белановіч удастоена дыплома 2-й ступені ў катэгорыі «Маэстра» у намінацыі вакал (акадэмічныя спевы).

Конкурсныя праслухоўванні праходзілі ў дыстанцыйным фармаце, вынікі конкурсу былі апублікаваныя 20 снежня на сайце аргкамітэта sempreconcept.com. Пераможцы названы ў розных узроставых катэгорыях ў намінацыях: інструментальнае выканальніцтва, джазавае інструментальнае выканальніцтва, вакал, харавыя спевы, выяўленчае мастацтва, мастацтва дырыжыравання, харэаграфічнае мастацтва, мастацкае чытанне, метадычныя працы.

Прадстаўніца Купалаўскага ўніверсітэта выступіла на конкурсе з праграмай, у якую ўвайшлі арыя Адриены Лекуврер з оперы Адрыена Лекуврэр Ф. Чылеа, «Усходні раманс» Н. А. Рымскага-Корсакава і «Скамарошае» А. Друкт. Узровень выканання ацэньвала кампетэнтнае журы, у складзе якога былі прадстаўлены вядучыя дзеячы культуры Расіі. Старшынёй журы выступіў музыкант, дырыжор аркестра, удзельнік музычных фестываляў у Італіі, Расіі, Іспаніі, Швейцарыі, Балгарыі, Румыніі Раберта Джюфрэ.

Удзел у V Міжнародным фестывалі-конкурсе «Sempre concept» прынялі салісты і творчыя калектывы, навучэнцы, студэнты і выкладчыкі ўстаноў адукацыі. Узрост удзельнікаў і змест конкурснай праграмы арганізатарамі конкурсу не абмяжоўваліся. Фестываль-конкурс «Sempre concept» праводзіцца на пастаяннай аснове ў завочнай форме, па відэазапісах і фатаграфіях работ, з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, раскрыцця іх творчага патэнцыялу, а таксама забеспячэння роўных умоў для прафесійнага развіцця дзеячаў культуры, удасканалення педагагічнага майстэрства выкладчыкаў.