Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 22 Снежань 2020 13:06

Студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта Кірыл Саковіч прыняў удзел у другім пасяджэнні Маладзёжнага парламента

parlamentПасяджэнне Моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі прайшло ў Мінску 21 снежня.

Удзел у мерапрыемстве прыняла Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава. Купалаўскі ўніверсітэт у ходзе пасяджэння прадстаўляў студэнт 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Кірыл Саковіч. Сумесна члены Маладзёжнага парламента адобрылі рэкамендацыі па функцыянаванні органаў маладзёжнага парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь, зацвердзілі сімволіку дадзенага моладзевага органа і план яго работы на 2021 год. Маладымі парламентарыямі былі ўнесены прапановы па ўдасканаленні сістэмы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, укараненню грантаў у дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў, а таксама агучаны абагульненыя ініцыятывы ад моладзі з рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь па выніках праекта Маладзёжнага парламента «Беларусь будучыні».

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі практыку работы грамадскіх прыёмных. Асаблівае месца ў парадку дня заняло абмеркаванне прапаноў да Усебеларускага народнага сходу і будучай канстытуцыйнай рэформе.

«Сёння Моладзевы парламент выступае пляцоўкай для камунікацыі розных прадстаўнікоў моладзевай супольнасці», - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і звярнула ўвагу на неабходнасць больш актыўнага прыцягнення маладых парламентарыяў у рэгіянальную павестку, а таксама актывізацыі правядзення сустрэч у навучальных калектывах.

Па матэрыялах БЕЛТА

Фото sovrep.gov.by