Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 17 Снежань 2020 12:01

Праект «Радкi памяцi»

Праект «Радкi памяцi» рэалізуецца ва ўніверсітэце з 2020 года.

Арганізатарамі правядзення Праекта з'яўляецца аддзел падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРсМ сумесна з Цэнтрам студэнцкіх ініцыятыў, Каардынацыйным студэнцкім саветам і студэнцкім самакіраваннем факультэтаў.

Асноўная мэта Праекта - выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, развіццё духоўнага, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу навучэнскай і студэнцкай моладзі Гродзенскага рэгіёна; увекавечанне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.

Удзельнікі Праекта - моладзь ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года: студэнты устаноў вышэйшай адукацыі; навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі; навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі.

 

ПАЛАЖЭННЕ

 

 

 

 

Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта прынялі ўдзел у акцыі "Купалаўскі вянок Песняру" у межах акцыі "Радкі памяці". На працягу дня ў тэоегам-канале размяшчалі ролікі, дзе купалаўцы чытаюць вершы Песняра беларускай зямлі.

Спасылка на відэаролікі

 

34936 0

 

22 чэрвеня 2022 года студэнты і работнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках праекта "Радкі памяці" прынялі ўдзел у акцыі "Купалаўцы памятаюць", прымеркаванай да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа - 22 чэрвеня.

Купалаўцы чытаюць вершы, прысвечаныя гэтай смутнай даце - дню пачатку страшнай і кровапралітнай вайны. Мы хочам узгадаць і яшчэ раз падзякаваць за мірнае неба над нашымі галовамі ўсіх тых, хто прайшоў праз вайну, ушанаваць памяць тых, хто з яе так і не вярнуўся... Купалаўцы памятаюць абаронцаў Радзімы, і мы ганарымся з гераізмам, мужнасцю і стойкасцю!

 

Відэа ТУТ

 

34935 0

 

9 мая 2022 года студэнты і работнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках праекта прынялі ўдзел у акцыі "Купалаўцы памятаюць", прымеркаванай да Дня Перамогі. Купалаўцы чыталі вершы, прысвечаныя Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, і тым самым ушанавалі памяць Герояў-пераможцаў той страшнай і крывапралітнай вайны, тых салдат, хто вярнуўся дадому і хто назаўжды застаўся на палях бітваў... Бо гэта - памяць усяго народа. Нашага народа.

 

34431 0

 

У ГрДУ імя Янкі Купалы свае творчыя нумары прэзентавалі ўдзельнікі тэатралізаванага конкурсу ваенна-патрыятычных песень і вершаў "Вялікай Перамозе прысвячаецца…".

Студэнты і навучэнцы прадставілі на конкурс вакальныя і паэтычныя нумары, а таксама тэатральныя пастаноўкі, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Нумары ацэньваліся па такіх крытэрыях, як адпаведнасць тэматыцы конкурсу, узровень выканальніцкага майстэрства, складанасць рэпертуару, артыстычнасць і сцэнічная культура, а таксама сцэнічны касцюм. Журы вызначыла пераможцаў у некалькіх намінацыях.

У намінацыі "Эстрадны вакал" сярод індывідуальных выканаўцаў лепшым быў прызнаны нумар прадстаўніка Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Івана Вайтовіча. На другім месцы апынулася студэнтка юрыдычнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Карына Маляўская, а на трэцім – навучэнка Гуманітарнага каледжа Ульяна Амельчанка. Сярод ансамбляў у намінацыі "Эстрадны вакал" перамог самадзейны калектыў фізіка-тэхнічнага факультэта, у склад якога ўвайшлі студэнты Анастасія Бобніс, Дзіяна Аплевіч і Іван Лапа. Другое месца заняў ансамбль Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы. І ў намінацыі “Сцэнічнае слова” перамогу атрымала студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта Віялета Шаблінская. Другое месца журы прысудзіла навучэнцу Гуманітарнага каледжа Захару Лукашыку. Трэцяе месца заняў тэатральны гурток юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

Пераможцы і прызёры конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. Як паабяцалі арганізатары, у якасці дадатковага заахвочвання для ўсіх удзельнікаў конкурсу будзе арганізавана экскурсійная паездка па мясцінах баявой славы нашай краіны.

Тэатралізаваны конкурс ваенна-патрыятычных песень і вершаў "Вялікай перамозе прысвячаецца…" быў арганізаваны і праведзены аддзелам падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з Цэнтрам студэнцкіх ініцыятыў, Каардынацыйнай студэнцкай радай і студэнцкім самакіраваннем факультэтаў. "БРСМ" і прафсаюзным камітэтам студэнтаў.

 

 


У 2020 годзе ў рамках II Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «Медыясфера-2020» быў праведзены дадатковы конкурс «Радкi памяцi». Для ўдзелу прымаліся відэаролікі на тэмы:

- прысвечаныя ветэрану (ветэранам) Вялікай Айчыннай вайны, яго гісторыі ўдзелу ў Вялікай Айчыннай вайны;

- аповяд ветэрана аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны;

- успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны аб баях, Дні Перамогі, сябрах і любімых;

- аб франтавым шляху свайго сваяка-ветэрана;

- пра гісторыю месцаў (помнікаў) вайсковай славы, масавых воінскіх пахаванняў (мемарыялы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне; помнікі ваенных падзей 1041-1945 гадоў).

Па выніках удзелу былі вызначаны пераможцы.

1 месца

«Аўтограф пераможцаў»

Аўтар - Бабуськін Мікіта

ДУА «Кіраўская сярэдняя школа Віцебскага раёна»

Кіраўнік - Анашка Святлана Іванаўна

 

 

 

2 месца

«АБЕЛІСКІ ПАМЯЦІ»

Аўтар - калектыў навучэнцаў аб'яднання па інтарэсах «Школа журналістыкі»

ДУДА «Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік»

Кіраўнік - Шульжыцкая Наталля Віктараўна

 

 

3 месца

«Аповесці пра сапраўднага чалавека»

Аўтар - Нагорны Дзмітрый

ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Слоніма»

Кіраўнік - Панасеня Аляксандр Валер'евіч

 

 

«РАДКІ Памяці»

Аўтар - Гурская Яўгенія

Тэхналагічны каледж

Кіраўнікі - Глушань Аксана Яўгенаўна, Кукліс Мечыслаў Мечыслававіч