Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 16 Снежань 2020 11:14

Святкуй разам з ГрДУ! Купалаўцы абвясцілі аб правядзенні навагодніх чэленджаў і заклікаюць далучыцца ўсіх жадаючых

chellengПаўдзельнічаць у танцавальным, вакальным чэленджах, а таксама запісаць навагодняе віншаванне і размясціць відэа ў сацсетках можна да 28 снежня.

Аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Купалаўскага ўніверсітэта запускае навагоднія чэленджы. Каб далучыцца да ініцыятывы, неабходна выбраць адзін з трох варыянтаў ўдзелу.

Так, зняўшы відэа танцавальных рухаў пад песню Mariah Carey - All I want for Christmas is you, любы жадаючы можа паўдзельнічаць у навагоднім чэленджы «Танцуй, народ! Сустракай Новы год!». Выканаць прыпеў песні «Навагоднія цацкі», зняць гэтае выкананне на відэа і размясціць у сацсетках прапануецца тым, хто хоча прыняць удзел у вакальным чэленджы «Спявай, народ! Сустракай Новы год!». Можна таксама крэатыўна павіншаваць усіх купалаўцаў з надыходзячымі святамі: прымаюцца віншаванні ў любой форме, палёт фантазіі не абмежаваны!

⠀Прымаеш выклік? Здымай відэа, размяшчаць яго ў сябе ў гісторыі ці профілі ў Instagram і не забудзься адзначыць нас @creation_grsu і паставіць хэштэг #Новый_Год_вместе_С_ГрГУ. Усе відэаролікі неабходна да 28 снежня прадубляваць па адрасе электроннай пошты elen_st72@mail.ru.