Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 14 Снежань 2020 16:36

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прыняла ўдзел онлайн ў II форуме Асацыяцыі ВНУ Беларусі і Расіі

forumУ рамках форуму Ірына Кітурка прэзентавала даклад пра сучасныя тэндэнцыі цыфравізацыі адукацыі ў Купалаўскім універсітэце.

 

У форуме прымалі ўдзел больш за 80 устаноў вышэйшай адукацыі дзвюх краін. Мерапрыемства праходзіла ў змешаным фармаце. На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі сабраліся 30 рэктараў, астатнія кіраўнікі ВНУ далучыліся да форуму анлайн. Удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні адукацыйнага і навуковага супрацоўніцтва ўніверсітэтаў Беларусі і Расіі, вектары далейшага развіцця навукова-адукацыйных сувязяў дзвюх краін.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуліся Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка і Міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Валерый Фальк. Ігар Карпенка звярнуў увагу на тое, што ў апошнія гады значна ўмацаваліся міжрэгіянальныя сувязі Беларусі і Расіі, і сёння ўстановы вышэйшай адукацыі нашай краіны рэалізуюць ужо больш за 1400 прамых дагавораў з расійскімі партнёрамі. Акрамя таго, было адзначана, што Асацыяцыя ВНУ Беларусі і Расіі - важны інструмент каардынацыі ўзаемадзеяння ўстаноў вышэйшай адукацыі дзвюх краін у напрамку фарміравання агульнай адукацыйнай і навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы.

У рамках форуму прайшло пасяджэнне дзвюх секцый. Дыскусіі вяліся па двух асноўных напрамках: сацыяльна-гуманітарны патэнцыял вышэйшай школы ў рамках Саюзнай дзяржавы і цыфравізацыі адукацыі. Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прадставіла даклад «Лічбавая адукацыйная прастора ўніверсітэта апераджальнага развіцця».

- Укараненне лічбавых тэхналогій дазваляе ажыццяўляць новыя віды арганізацыі навучальнага працэсу. У цяперашні час чатыры спецыяльнасці ва ўніверсітэце рэалізуюцца ў дыстанцыйным фармаце, - адзначыла Ірына Кітурка. - Для нашых студэнтаў з геаграфічна далёкіх краін з'явілася магчымасць арганізацыі часткі вучэбных заняткаў выдалена ў рэжыме онлайн. Такі падыход з'яўляецца несумненнай канкурэнтнай перавагай, пра што сведчыць значны рост колькасці студэнтаў і магістрантаў з Узбекістана і Кітая.

Ірына Кітурка звярнула ўвагу на тое, што развітая лічбавая інфраструктура дазволіла ўніверсітэту своечасова і адэкватна адрэагаваць на складаную санітарна-эпідэміялагічную абстаноўку вясной 2020 года. Была распрацавана сістэма мерапрыемстваў, рэалізацыя якіх дазволіла істотна скараціць перамяшчэнні студэнтаў унутры ўніверсітэта і па горадзе, забяспечыць захаванне сацыяльнай дыстанцыі. Магчымасці адукацыйнай прасторы ўніверсітэта дазволілі арганізаваць абароны курсавых, дыпломных работ і магістарскіх дысертацый у аддаленым рэжыме. Аператыўнасць кантролю за арганізацыяй навучальнага працэсу забяспечыла маніторынг якасці онлайн-заняткаў, а таксама ўлік наведвальнасці і актыўнасці студэнтаў на адукацыйных платформах.

Ірына Кітурка распавяла таксама пра тое, што ў сёлетнюю прыёмную кампанію ў ГрДУ імя Янкі Купалы быў паспяхова рэалізаваны праект «Лічбавая прыёмная камісія», і згадала, што ў бягучым годзе ў рамках праекта «Лічбавы універсітэт +» пачалася распрацоўка электроннага сэрвісу «Персаніфікаваны навучальны план студэнта».

- На дадзеным этапе ажыццяўляецца рэіжынірынг працэсу распрацоўкі навучальнага плана, у аснову якога пакладзена арганічнае спалучэнне патрабаванняў адукацыйных стандартаў, бачання кафедраў універсітэта, прапаноў заказчыкаў кадраў і асабістых пажаданняў студэнта, - адзначыла рэктар Купалаўскага ўніверсітэта. - Мяркуецца, што персанальны навучальны план будзе фармавацца студэнтам у лічбавым выглядзе на аснове баз дадзеных навучальных дысцыплін і відаў вучэбнай дзейнасці, прапанаваных кафедрамі усіх факультэтаў універсітэта з улікам магчымай акадэмічнай мабільнасці і онлайн-навучання з выкарыстаннем адкрытых адукацыйных рэсурсаў. Акрамя таго, плануецца, што ў бліжэйшай будучыні ў рамках «Лічбавага дэканата» будзе створаны рабатызаваны «колл-цэнтр (чат-бот)», а таксама Інтэрнэт рэчаў (IoT), які дазволяць зрабіць працэс навучання і кіравання больш інтэрактыўным.

II форум Асацыяцыі ВНУ Беларусі і Расіі будзе доўжыцца да 15 снежня. Яго вынікам стане сумесная калегія Міністэрстваў адукацыі абедзвюх краін.