Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 14 Снежань 2020 15:01

Актуальныя пытанні ў галіне лінгвістыкі, міжнароднага права і міжкультурнай камунікацыі ў рэжыме онлайн абмяркуюць у ГрДУ імя Янкі Купалы

dist olimpiadaII Міжнародная студэнцкая навукова-практычная відэаканферэнцыя «Мова і грамадства: міжкультурныя перспектывы» адбудзецца 15 - 16 снежня.

 

Мерапрыемства праводзіцца кафедрай рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта сумесна з кафедрай замежных моў гуманітарнага факультэта Новасібірскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Плануецца, што ў відэаканферэнцыі прымуць таксама ўдзел студэнты Данецкага нацыянальнага ўніверсітэта, Пяцігорскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Сібірскага федэральнага ўніверсітэта, Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Казанскага федэральнага ўніверсітэта, Універсітэта Ландсхут (Германія).

У рэжыме онлайн будуць абмяркоўвацца пытанні, якія тычацца актуальных напрамкаў развіцця ў галіне лінгвістыкі, філалогіі, лінгвадыдактыкі, міжнароднага права і міжкультурнай камунікацыі. У рамках канферэнцыі пройдзе семінар на тэму, як аформіць матывацыйны ліст на вучобу або стажыроўку. Свае парады і рэкамендацыі агучыць доктар Эвеліна Сандэр, навуковы супрацоўнік кафедры бізнес-адукацыі Універсітэта Ота фон Геріке (Магдэбург, Германія).

Працоўная мова відэаканферэнцыі - нямецкая. Прыняць удзел у мерапрыемстве ў якасці слухачоў могуць усе жадаючыя.