Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 14 Снежань 2020 12:03

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у кастынгу конкурсу «Міс і Містар універсітэт-2021»

MISSКастынг для самых энергічных, творчых і прыгожых юнакоў і дзяўчат Купалаўскага ўніверсітэта адбудзецца 17 снежня.

 

Прыняць удзел у кастынгу могуць усе жадаючыя. Купалаўцам неабходна будзе прадэманстраваць свае артыстычныя, інтэлектуальныя і знешнія дадзеныя. У сваю чаргу, журы ацэніць уменне прэтэндэнтаў на ўдзел у конкурсе трымацца на сцэне, выступаць перад публікай і рухацца пад музыку.

Для тых, хто паспяхова справіцца з выпрабаваннямі адборачнага этапу, праз некаторы час пасля кастынгу пачнуцца рэпетыцыі, у час якіх патэнцыйныя канкурсанты будуць вывучаць асновы дэфіле, харэаграфіі і пластыкі. Пазней па выніках заняткаў будзе вызначаны канчатковы склад фіналістаў конкурсу. Рыхтуючыся да фіналу, удзельнікі даведаюцца шмат цікавых фактаў, якія тычацца традыцый універсітэта, а таксама папоўняць свае веды аб гісторыка-культурнай спадчыне беларускага народа.

Самыя энергічныя і крэатыўныя юнакі і дзяўчаты ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюцца на кастынг конкурсу "Міс і Містар універсітэт-2021" 17 снежня ў 18.30. Выпрабаванні пройдуць у актавай зале вучэбнага корпуса па адрасе: вул. Леніна, 32. Кастынг арганізаваны аддзелам культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Купалаўскага ўніверсітэта.