Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 11 Снежань 2020 16:13

Паштоўкі да свята сваімі рукамі: акцыя да Міжнароднага жаночага дня прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы (ФОТА)

Майстар-клас па вырабе святочных паштовак правёў Савет валанцёраў універсітэта 6 сакавіка.

Мерапрыемства адбылося напярэдадні свята ў фае галоўнага корпуса ўніверсітэта. Арганізатары акцыі прапанавалі ўсім жадаючым зрабіць святочную паштоўку сваімі рукамі - макеты паштовак валанцёры падрыхтавалі загадзя.