Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 08 Снежань 2020 14:36

Нацыянальны этап VI Міжнароднай алімпіяды па ваеннай гісторыі пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

olimpiada voenМерапрыемства адбудзецца на базе ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта 22 - 24 снежня.

Удзел у алімпіядзе прымуць каманды з 6 універсітэтаў краіны: Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. У складзе кожнай каманды - па 5 чалавек.

Алімпіяда будзе праходзіць у два туры, падчас якіх удзельнікам неабходна будзе адказаць больш чым на сто пытанняў. У праграме спаборніцтваў прадугледжана таксама правядзенне ваенна-гістарычнай баталіі і конкурсу капітанаў. Удзельнікі павінны будуць прадэманстраваць веды пра падзеі, якія папярэднічалі пачатку Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, як трымалі абарону абаронцы Брэсцкай крэпасці, як праходзіла Маскоўская бітва. Некаторыя конкурсныя выпрабаванні будуць звязаныя з дзейнасцю выдатных палкаводцаў і ваеначальнікаў таго перыяду і з ушанаваннем памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны ў мемарыялах, архітэктурных збудаваннях і творах літаратуры.

Пераможцы і прызёры будуць вызначаныя як у камандным, так і ў асабістым першынстве. Згодна з рэгламентам, каманда-пераможца вызначаецца шляхам падсумоўвання балаў ўсіх членаў каманд, а ў асабістым першынстве - шляхам падсумоўвання балаў асобнага ўдзельніка, набраных у кожным туры. Падвядзенне вынікаў Нацыянальнага этапу Міжнароднай алімпіяды па ваеннай гісторыі і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 24 снежня.