Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 08 Снежань 2020 14:36

Больш за сотню заявак падалі купалаўцы для ўдзелу ў конкурсе студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт»

innastartУ ГрДУ імя Янкі Купалы завяршылася падача заявак на V Адкрыты конкурс студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт».

Колькасць заявак на конкурс у гэты раз перавысіла чаканні арганізатараў - 112 ідэй праектаў прапанавалі разгледзець экспертнаму журы студэнты Купалаўскага ўніверсітэта. Для параўнання: для ўдзелу ў першым конкурсе студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт» была пададзена 31 заяўка, у другім - 41 заяўка. У III Адкрытым конкурсе студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт» журы ацэньвала 54 праектныя ідэі, а ў чацвёрты раз свае заяўкі пакінулі 35 студэнтаў.

Нагадаем, што конкурс стартап-праектаў «ИнНаСтарт» праходзіць у чатыры этапы. Для рабят ужо былі арганізаваны трэнінгі, на якіх эксперты ў сферы прадпрымальніцтва распавялі купалаўцам аб тым, як распрацаваць інавацыйную ідэю, сабраць каманду аднадумцаў, распрацаваць бізнэс-мадэль, прадставіць і прэзентаваць праект. Пасля чаго рабяты афармлялі свае ідэі і падавалі заяўкі для ўдзелу.

Па выніках публічнай прэзентацыі будуць названы лепшыя студэнцкія праекты ў чатырох намінацыях: «Лепшы стартап-праект - ТЭХНАЛОГІЯ», «Лепшы стартап-праект - прадукт», «Лепшы стартап-праект - паслугі», «Лепшы стартап-праект - сацыяльныя інавацыі». Пераможца і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Варта адзначыць, што ўдзел у конкурсе на працягу некалькіх гадоў існавання спрыяе стварэнню яго ўдзельнікамі уласных прадпрыемстваў. Так, пераможца I Адкрытага конкурсу студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт» сумесна з выкладчыкам стварыў прадпрыемства «Бім-тэхналогія», якое ў наступстве стала рэзiдэнтам Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы.