Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 07 Снежань 2020 16:02

Школа беларускага філолага пачала працу ў ГрДУ імя Янкі Купалы

filfacЗаняткі з будучымі філолагамі стартавалі ва ўніверсітэце 5 снежня.

 

У гэтым годзе першая сустрэча з абітурыентамі - навучэнцамі выпускных класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій - адбылася ў онлайн-рэжыме, з дапамогай інтэрактыўнай платформы Zoom. Выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі пазнаёмілі рабят са спецыяльнасцю «Беларуская філалогія» і планам работы Школы беларускага філолага.

Наведваючы заняткі школы, абітурыенты змогуць удасканаліць маўленчую і літаратурную падрыхтоўку, каб у будучыні паспяхова справіцца з уступнымі выпрабаваннямі ў Купалаўскі ўніверсітэт. Рабяты атрымаюць адказы на частыя пытанні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове, метадычныя парады па падрыхтоўцы да выпрабавання, палепшаць свае веды па беларускай літаратуры як вусным прадмеце па спецыяльнасці. Таксама ўдзельнікаў чакаюць розныя камунікатыўна-маўленчыя трэнінгі, дзелавыя гульні, дыскусіі для раскрыцця творчых навыкаў і здольнасцяў.

Тэрмін навучання ў Школе беларускага філолага - з 5 снежня 2020 года па 29 мая 2021 года. У канцы навучальнага года рабяты атрымаюць сертыфікат аб паспяховым заканчэнні. Заняткі будуць праходзіць бясплатна два разы на месяц па суботах з 10.00 да 13.00. Прадугледжаная як аўдыторная, так і дыстанцыйная форма правядзення заняткаў. Ва ўсіх жадаючых абітурыентаў яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да працы школы.

Больш падрабязна можна даведацца па тэлефоне кафедры беларускай філалогіі: 77-09-64, e-mail: nshandroha@yandex.by (дацэнт Нона Шандроха).