Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 04 Снежань 2020 09:01

Выкладчыкі педагагічнага факультэта ў рамках онлайн-стажыроўкі азнаёміліся з замежнымі практыкамі лічбавай трансфармацыі школьнай адукацыі

korpus sentСпікерамі навучальнага курсу сталі паспяховыя педагогі і дырэктары школ з Расіі, Індыі, Швейцарыі, Паўднёвай Афрыкі, Японіі, Беларусі.

У ходзе стажыроўкі ўдзельнікі абмеркавалі, для чаго патрэбна лічбавая трансфармацыя школы, што такое гейміфікацыя і змешанае навучанне, якая інфраструктура і асяроддзе, навыкі настаўнікаў і іх матывацыя патрэбныя для прымянення лічбавых тэхналогій. Актуальнай тэмай стажыроўкі таксама сталі асаблівасці інтэгравання онлайн і афлайн навучання.

У рэжыме онлайн выкладчыкі педагагічнага факультэта наведалі розныя лекцыі, сустрэчы, майстэрні, атрымалі магчымасць далучыцца да адкрытых онлайн-ўрокаў у розных краінах.

Таксама ўдзельнікі стажыроўкі паспяхова скончылі онлайн-курс «Эфектыўны онлайн-урок», падчас якога вывучылі коучынгавыя інструменты ў онлайн-навучанні, асаблівасці арганізацыі зваротнай сувязі з вучнямі, разабралі неабходныя адукацыйныя рэсурсы для правядзення ўрокаў онлайн, абмеркавалі інфармацыйна-камунікатыўную кампетэнтнасць педагога сёння.