Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 01 Снежань 2020 10:35

Congratulations! Дыпломы магістраў тэхнічных навук уручаны 8 выпускнікам магістратуры з Ірака

magistrЦырымонія ўручэння дыпломаў аб заканчэнні магістратуры прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы 30 лістапада.

Замежныя студэнты навучаліся ў Купалаўскім універсітэце па спецыяльнасці "Вылічальныя машыны і сістэмы" - падрыхтоўка магістраў вялася на кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

Уручэнне дыпломаў адбылося па выніках абароны магістарскіх дысертацый - усё 8 магістрантаў прадстаўлялі вынікі праведзенай працы на англійскай мове. Працы, дарэчы, былі выкананы на высокім навукова-інжынерным узроўні: дзяржаўная экзаменацыйная камісія ацаніла работы магістрантаў адзнакамі ў 9 і 10 балаў.

Вялікая заслуга ў падрыхтоўцы магістарскіх дысертацый належыць выкладчыкам: навуковае кіраўніцтва замежнымі студэнтамі ажыццяўлялі загадчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Лада Рудзікава, дацэнты кафедры Яўгеній Алізаровіч, Святаслаў Статкевіч, Ганна Дзейцава і дацэнт кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі Кацярына Косарава.

На ўрачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў выпускнікі магістратуры Аль Куці Хасан Махамед Абэд, Аркавазі Сарана Ібрагім Сайа Кха, Сегер Заінаб Садун Насер, Хасан Карара Шарыф Хасан, Аль-Ааедзі Сафа Шаці Хаммуд, Альода Абдулгаффар Абдулхасан Йусіф, Альсрэіві Сары Заідан Хамза і Газзі Дзія Джаббар Газзі выказалі падзяку сваім навуковым кіраўнікам і выкладчыкам за дапамогу і падтрымку як у вучобе, так і пры вырашэнні асабістых пытанняў, адзначылі, што заўсёды з удзячнасцю будуць успамінаць час, праведзены ў Купалаўскім універсітэце.