Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 30 Лістапад 2020 14:20

Кандыдат сацыялагічных навук Аксана Гаўрылік выбрана сакратаром Савета Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

gavrilikНовы сакратар быў абраны 27 лістапада падчас правядзення чарговага Савета ўніверсітэта.

Аксана Гаўрылік у 2014 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, была ўдастоена прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, удзельнічала ў праграмах акадэмічнай мабільнасці Erasmus+ (Політэхнічны інстытут Порталегра, Рэспубліка Партугалія) і MOST (Універсітэт Валенсіі, Каралеўства Іспанія). Дысертацыю на сушуканне вучонай ступені кандыдата сацыялагічных навук абараніла датэрмінова ў 2018 годзе. З 2019 года Аксана Гаўрылік займае пасаду дацэнта кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама з'яўляецца членам Савета маладых навукоўцаў універсітэта і членам Савета факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Яна актыўна займаецца каардынаваннем навуковай дзейнасці супрацоўнікаў кафедры і студэнтаў спецыяльнасці "Сацыялогія", была ініцыятарам рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцый, спрыяла ўсталяванню навуковага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі замежных устаноў вышэйшай адукацыі - Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.У. Ламаносава, Політэхнічнага інстытута Порталегра і Універсітэта Валенсіі .

Аксана Гаўрылік узнагароджана граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў у сферы сацыялогіі, дасягнутыя поспехі ва ўдасканаленні навучальнага і выхаваўчага працэсаў і высокую публікацыйную актыўнасць. Усяго ёю апублікавана 48 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфія, 17 артыкулаў, 26 матэрыялаў канферэнцый, 4 метадычныя распрацоўкі.